Чарговыя медалі ў скарбонцы зборнай Беларусі

17 апреля 2015

На чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы сёння да гэтага моманту ўзнагароды разыгралі дзяўчаты ў вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў. Дар'я Пачуба спачатку выйграла малое срэбра ў практыкаванні "рывок", а пасля стала бронзавым прызёрам па суме дваяборства. Яшчэ адна прадстаўніца нашай зборнай Дар'я Навумава паказала чацвёрты вынік. У гэтыя хвіліны за медалі змагаюцца мужчыны ў вагавай катэгорыі да 94 кілаграмаў.