Чарговы поспех на Універсіядзе ў Казані звязаны з беларускімі веслярамі

14 июля 2013

Сваіх магчымасцяў не выпускаюць і нашы спартсмены. Добрыя навіны прыходзяць з Казані. Там праходзіць Універсіяда. Чарговы поспех звязаны з беларускімі веслярамі. Алег Юрэня ўзяў срэбра на дыстанцыі тысяча метраў сярод байдарак-адзіночак. І ўжо разам з Паўлам Мядзеведзевым, Іванам Цуранавым і Артурам Ліцвінчуком выйграў бронзу ў заездзе байдарак-чацвёрак. Зараз у актыве нашай зборнай 15 узнагарод: 4 залатыя, 5 срэбраных і 6 бронзавых медалёў.