Чарговы тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартуе сёння

29 мая 2020
11-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў розыгрышы Вышэйшай лігі сёння стартуе двума матчамі, якія прымуць арэны ў Жодзіне і Гарадзеі. Першы стартавы свісток прагучыць у паядынку "Тарпеда-БелАЗ" - "Смалявічы". "Аўтазаводцы" ў выпадку поспеху змогуць падняцца на другое месца ў турнірнай табліцы. У 17:50 прамы эфір на "Беларусь 5" адразу пасля прэв'ю тура. Затым пачнецца гульня паміж сераднякамі спаборніцтваў - "Гарадзеяй" і "Нёманам". Пачатак матча ў 19:50.