Чарговы подыум беларускіх фрыстайлістаў на этапе Кубка Еўропы ў Раўбічах
7 февраля 2021
Парадаваў у гэтыя выхадныя і прафесійны спорт! Асабістымі спаборніцтвамі і камандным турнірам завяршылі сёння беларускія фрыстайлісты хатнія этапы Кубка Еўропы ў Раўбічах. Гаспадары ў выніку забралі ўсе нядзельныя медалі. Адзначым перамогу Ганны Гуськовай і Максіма Гусціка. Яшчэ адно золата - у трыа: Гуськова - Гладчанка - Дзік. Лютаўскія старты для нашай нацыянальнай зборнай сталі адным з этапаў праверкі і шліфоўкі праграм перад сакавіцкім чэмпіянатам свету.













