Чарговая дэлегацыя беларускіх спартсменаў адпраўляецца сёння ў Рыа

8 августа 2016

У Стайках праводзілі цяжкаатлетаў, у абойме каманды і дзеючы чэмпіён свету Вадзім Стральцоў. Спаборніцтвы ў гэтай дысцыпліне стартуюць паслязаўтра. Часу на акліматызацыю атлетам не трэба. Яны, наадварот, збіраюцца не паспець адчуць розніцу ў гадзінных паясах.

Таксама ў Рыа адправіліся лёгкаатлеты. Сярод іх Юлія Леанцюк і Алена Дубіцкая, якія выступяць у штурханні ядра ўжо ў пятніцу. Канстанцін Бабрычэўскі пазмагаецца за ўзнагароды ў скачках у даўжыню на наступны дзень.