"Вельмі важна не задзіраць нос". Крэйг Вудкрафт пракаменціраваў другую перамогу "Дынама" ў КХЛ

14 ноября 2019
"Вельмі важна не задзіраць нос: мы па-ранейшаму маладая каманда, якой у некаторых момантах не хапае вопыту".  Менавіта так Крэйг Вудкрафт пракаменціраваў  другую перамогу запар  "Дынама" ў КХЛ. Напярэдадні "зубры" абгулялі "Віцязь" 4:3. Больш за тое,  настаўнік мінчан пасля паядынку даў камандзе права ўзяць выхадны ў любы дзень - капітан Андрэй Касціцын павінен паведаміць аб выбраным дні загадзя. Хатнюю серыю дынамаўцы працягнуць у суботу паядынкам супраць "Авангарда".