Агляд самых яркіх спартыўных падзей - у рубрыцы "Матчбол"

20 ноября 2023

Мінское хакейнае "Дынама" ў Тальяці сустракаецца з мясцовай "Ладай" у рамках рэгулярнага сезона КХЛ. "Зубры" пацярпелі тры паражэнні запар. Ці спыняць гэтую непрыемную серыю мінчане, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Больш спартыўных падзей - у рубрыцы "Матчбол".

Біятлон, безумоўна, на гэтым тыдні ў цэнтры нашай увагі. Выдатна выступілі беларусы на першым у гісторыі турніры - Міжнароднай лізе клубнага біятлону. Спаборніцтвы прайшлі ў Ханты-Мансійску.

Галоўнай асаблівасцю гэтай лігі стаў фармат. Тут спартсмены прадстаўляюць у першую чаргу клубы і толькі потым сваю краіну. Беларусы выступілі ў Расіі лепшым складам, адсюль яскравыя вынікі. Антон Смольскі выйграў залатую і сярэбраную ўзнагароды, таксама як і Ганна Сола ў турніры жанчын. Яшчэ адзін медаль нашай краіне - бронзавы - прынёс Мікіта Лобастаў.

Аднак акрамя ўзнагарод, беларусы заваявалі значныя прызавыя. За 1 месца чэмпіён атрымлівае 1 мільён расійскіх рублёў, 2-е месца павялічвае банкаўскі рахунах біятланіста на 500 тысяч расійскіх рублёў, а 3-е - на 250.

Спаборніцтвы ў гэтым годзе праходзілі на працягу двух дзён, у наступным сезоне арганізатары разлічваюць павялічыць колькасць гонак і адпаведна этапаў.

Тым часам валейбольны "Шахцёр" працягве свой сезон у Суперлізе Расіі. У суботу "гарнякі" не пакінулі шанцаў "Енісею" з Краснаярска, 3:0. Дзякуючы гэтаму каманда Бекшы ўжо на 10-м месцы.

Наступны паядынак "Шахцёр" правядзе 22 лістапада ў Санкт-Пецярбургу супраць "Зеніта".

На гэтым тыдні шмат хакея. Вашай увазе гульні сталічнага "Дынама" ў КХЛ і "Дынама-Шынніка" ў МХЛ, баскетбольны "Мінск" у сераду сустрэнецца з "Аўтадарам", а ў суботу сочым за біятлонам - першым этапам Кубка Расіі. Усё гэта вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.