Абгуляла экс-першую ракетку свету і выйшла ў паўфінал. Эксклюзіўнае інтэрв'ю Арыны Сабаленкі

4 января 2019

Прыемныя спартыўныя навіны сёння прыйшлі з Кітая. Наша Арына Сабаленка перамагла экс-першую ракетку свету і выйшла ў паўфінал турніру ў Шэньчжэні. Лепшая тэнісістка Беларусі сустракалася з расіянкай Марыяй Шарапавай і была больш чым пераканаўчая ў першай партыі - 6:1. Па ходзе сустрэчы Шарапава атрымала траўму нагі і пасля першага сэта змушаная была ўзяць медыцынскі тайм-аўт. Матч Марыя прадоўжыла. Але пры ліку 4:2 (на карысць Сабаленкі)   расіянка вырашыла не рызыкаваць і адмовілася працягваць барацьбу. Вашай увазе эксклюзіўны каментарый пераможніцы.

 

Наша Арына ўжо зарабіла 110 ачкоў да рэйтынгу "Дабл-Ю-Ці-Эй" (і ледзь больш за 40 тысяч долараў). За выхад у фінал яна паспрачаецца з кітаянкай Ван Яфань.