Два галкіперы, 9 абаронцаў і 13 форвардаў. З усіх гульцоў 8 прадстаўнікі хакейнага мінскага "Дынама". Галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Захараў вызначыў склад на турнір, які пройдзе з 10 па 13 лютага ў Нур-Султане. Гэта будзе першы міжнародны старт для нацкаманды за год. Апроч беларусаў, на спаборніцтве выступяць таксама алімпійская зборная Расіі і гаспадары, хакеісты Казахстана.
Адзначым, што галкіпер Тэйлар і форвард Парэ ўпершыню трапілі на збор. Канадцы нядаўна атрымалі беларускае спартыўнае грамадзянства і зараз афіцыйна могуць прадстаўляць нашу краіну.













