Абноўлены стадыён "Дынама" рыхтуецца да адкрыцця

20 июня 2018

Першая катэгорыя зорнасці - ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Чатыры ўнікальныя светлавыя матчы, 12 гектараў на 22 тысячы гледачоў.

Абноўлены стадыён "Дынама" рыхтуецца да адкрыцця. Заўтра тут пройдзе футбольны матч паміж зборнымі аб'яднанай каманды "Дынама" і прадстаўнікоў клубаў Вышэйшай лігі. А ўжо ў пятніцу арэна прыме міжнародны лёгкаатлетычны матч паміж зборнымі Беларусі, Украіны, Балкан і краін Прыбалтыкі. Хуткая дарожка на стадыёне дазваляе ставіць сусветныя рэкорды.

Як ішла доўгачаканая рэканструкцыя стадыёна "Дынама", сёння раскажуць самі архітэктары і будаўнікі ў спецыяльным рэпартажы журналістаў Агенцтва тэленавін.