Прымаць спаборніцтвы на высокім узроўні зараз могуць і ў Наваполацку. Абноўлены палац спорту "Хімік" адкрыўся матчам хакейных дружын "Хімік" і "Віцебск".
Сустрэча прайшла пры поўным аншлагу. На рэканструкцыю лядовая арэна была закрыта ў красавіку мінулага года. Дзякуючы ўказу Прэзідэнта, менш чым за год тут замянілі сістэму вентыляцыі, глядацкія сядзенні і асвятленне катка. З'явілася і сучаснае табло. Абсталявалі аднаўленчы цэнтр, кафэ, таксама адкрылі музей клуба. Паралельна вялося праектаванне і будаўніцтва яшчэ адной арэны - крытага трэніровачнага катка з трыбунамі. Ён запрацуе вясной і вырашыць праблему дэфіцыту лёду, які паміж сабою дзеляць клуб, спартшкола і жыхары Наваполацка.
Першая хатняя сустрэча для "Хіміка" завяршылася перамогай. Сапраўднае свята пастараліся наладзіць і арганізатары: у перапынках выступалі музычныя групы, праходзілі розыгрышы прызоў.