Абласныя спаборніцтвы "Снежны снайпер" праходзяць у Пячэрскім лесапарку

6 февраля 2017

У гэтыя хвіліны юныя спартсмены Магілёўскай вобласці змагаюцца за месца ў рэспубліканскім турніры на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Снежны снайпер". Летась пашанцавала менавіта камандзе з усходняга рэгіёна краіны. Прычым ва ўсіх узроставых групах. Перамога стала стымулам і для сённяшніх спартсменаў - іх каля 20. Лыжныя гонкі і стральба з пнеўматычнай вінтоўкі праходзяць у Пячэрскім лесапарку.

Сяргей Новікаў, галоўны суддзя спаборніцтваў, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па біятлоне: "Да гэтага "Снежны снайпер" праводзіўся, але з-за недахопу снегу праводзілі ў фармаце лыжнай гонкі. Потым дзеці стралялі ў ціры. А зараз можна сказаць - сапраўдныя біятлонныя спаборніцтвы для нашых біятланістаў-пачаткоўцаў".

У лідарах на гэтую хвіліну юныя біятланісты з Чавускага і Чэрыкаўскага раёнаў. Дарэчы, малой радзімы шматлікіх вядучых беларускіх біятланістаў, у тым ліку Уладзіміра Чапеліна, які ўпершыню ў пачатку зімы прынёс Беларусі бронзу на этапе Кубка свету.