Сёння на радзіму вяртаюцца сярэбраныя прызёры

18 августа 2016

Да завяршэння Алімпійскіх гульняў у Бразіліі застаецца некалькі дзён. 21 жніўня мы даведаемся імёны апошніх медалістаў Рыа. Сёння на радзіму вяртаюцца сярэбраныя прызёры - цяжкаатлеты Вадзім Стральцоў і Дар'я Навумава, а таксама барэц грэка-рымскага стылю Джавід Гамзатаў, які заваяваў бронзу ў вазе да 85 кілаграмаў. У Нацыянальным аэрапорце прызёраў Алімпіяды сустракае здымачная група Агенцтва тэленавін. Паводле нашай інфармацыі, рэйс затрымліваецца на гадзіну. Мы чакаем прыбыцця беларускіх спартсменаў. Падрабязнасці ў начным выпуску навін.