Уладальнік Кубка Стэнлі амерыканец Бо Бенет пакінуў хакейны клуб "Дынама-Мінск"

19 сентября 2018

Кантракт з форвардам скасуюць па згодзе бакоў. У Бенета гульня ў складзе бела-сініх не заладзілася. Пасля пяці праведзеных сустрэч у скарбонцы форварда быў толькі адзін асістэнцкі бал. Генеральны дырэктар клуба Анатоль Курылец заявіў, што селекцыянеры "Дынама" працуюць над варыянтамі ўзмацнення складу і зараз шукаюць замену Бенету.