Пра тое, што ў Марыі Мамашук будзе алімпійскі медаль, яна заявіла яшчэ ў 4-м класе

19 августа 2016

Пра тое, што ў Марыі Мамашук будзе алімпійскі медаль, яна заявіла яшчэ ў 4-м класе свайму першаму трэнеру Пятру Бабею. У поспеху тады яшчэ юнай спартсменкі трэнер не сумняваўся.

Пётр Бабей, першы трэнер па вольнай барацьбе Марыі Мамашук: "Сказаў, калі яна ад'язджала, супакойвацца тады, калі станеш на п'едэстал, медаль табе дадуць і спусцішся з п'едэстала гонару. Не расслабляцца, таму што можаш упасці. Яна малайчына, да канца выходзіла, настройвалася".