Пра спартыўныя падзеі ў рубрыцы "Матчбол"

8 февраля 2021
Пяць прадстаўнікоў цэнтральнага рэгіёну выступяць на першым у сезоне турніры Вялікага шлема – Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе. Ягор Герасімаў і Арына Сабаленка - ужо ў другім крузе. Вікторыя Азаранка уступіць у барацьбу за агульную перамогу ўжо бліжэйшай ноччу. А вось пра мінулыя спартыўныя падзеі - Рубрыка "Матчбол".

Хакей зноў ў авангардзе спартыўных падзей

Сталічнае "Дынама" напярэдадні перамагае каманду з поўдня Расіі – Сочы, у Экстралізе "Юнацтва" працягвае займаць першае месца. Больш за тое, каманда вызначылася з галоўным трэнерам. Сталічны клуб узначаліў Яўген Есаулаў, нагадаем, выконваючым абавязкі глаўкама быў Дзмітрый Карпікаў. У суботу «мядзведзі» перамаглі "Нёман" 3:2. гэта вікторыя стала пятай запар для "Юнацтва". Наперадзе міжнародная паўза - адразу 10 хакеістаў сталічнага клуба выкліканы ў зборную Беларусі.
Нацыянальная зборная краіны, нагадаем, выступіць на турніры ў Казахстане 10-12 лютага, беларусы згуляюць супраць алімпійскай зборнай Расіі і гаспадароў спаборніцтваў.
Што тычыцца хакеістаў "Дынама", то каманда працягвае барацьбу за плей-оф, на гэты момант "зубры" займаюць шостае месца – да фінішу рэгулярнага чэмпіянату засталося шэсць гульняў.

Раўбічы зноў у цэнтры ўвагі фрыстайлістаў 

Раўбічы зноў у цэнтры ўвагі фрыстайлістаў: этап Кубка Еўропы прымаў спарткомплекс, беларусы выступілі выдатна - у актыве нашай каманды 20 медалёў.
Аднак адзначым, Кубак Еўропы - апрыёры турнір для маладых лыжных акрабатаў. Для нашай нацыянальнай зборнай - гэта магчымасць у рэжыме спаборніцтваў яшчэ лепш падрыхтавацца да чэмпіянату свету. Ён пройдзе ў сярэдзіне сакавіка ў Алматы. Але праўда, на планетарны форум яшчэ трэба адабрацца. Канкурэнцыя ў беларускай зборнай жорсткая. Чэмпіянат свету ў Казахстане пройдзе 10 сакавіка.

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе таксама парадавала 

Каманда Наталлі Трафімавай выйшла ў фінальную стадыю - чэмпіянат Еўропы з першага месца, абыграўшы Польшчу і Вялікабрытанію ў апошніх дзвюх гульнях. Чэмпіянат Еўропы пройдзе у чэрвені ў Іспаніі і Францыі.
Футбольныя клубы краіны працягваюць падрыхтоўку да новага сезона. У суботу ў таварыскай гульні Мінск ўступіў Віцебску 0:2, а жодзінскае "Тарпеда" выйграла хатні турнір "Белазавец" у вырашальным паядынку, перайграўшы дзяржынскі "Арсенал" 1:0. 
На гэтым тыдні ўся увага біятлону. 10 лютага стартуе чэмпіянат свету ў Славеніі – першая гонка - змяшаная эстафета, паралельна сочым за гандбольнай Лігай чэмпіёнаў і клубным чэмпіянаце свету па футболе. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.