Пра спорт і асабістае жыццё з вуснаў Надзеі Скардзіны - у праекце "Жанчыны і спорт"

26 мая 2019

Хочацца трохі пагаварыць і пра прыгожы бок нашага спорту - пра дам. Асабліва ўлічваючы, што нашы калегі рыхтуюць новую серыю праекта "Жанчыны і спорт". Дарэчы, ужо заўтра ў вячэрнім эфіры пасля "Панарамы".

Новай гераіняй стане алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна. Яна нарадзілася ў Расіі, але сусветную спартыўную славу атрымала як беларуская спартсменка. Аўтар праекта Ганна Эйсмант адправілася да Надзеі ў яе родны горад Сестрарэцк. Пра спорт і асабістае жыццё з першых вуснаў. Надзея Скардзіна - "Жанчыны і спорт".