Аб развіцці спартыўнай інфраструктуры гаварылі сёння ў Мінску

9 октября 2019

Пляцоўкі для заняткаў футболам, валейболам або варкаўтам павінны быць у  крокавай даступнасці для кожнага жыхара. Прадстаўнікі розных дзяржаўных ведамстваў наведалі 32-ую сталічную школу, дзе пазнаёміліся з працай спартыўных секцый і аддзяленняў, матэрыяльнай базай. Гэта школа стала спартыўным цэнтрам не толькі для вучняў, але і ўсіх жыхароў мікрараёна Лебядзіны. Па такім прыкладзе плануюць уладкаваць і іншыя ўстановы адукацыі ў розных рэгіёнах.

Асаблівую ўвагу надалі і якасці абслугоўвання спартыўных аб'ектаў пры школах і ўніверсітэтах.