Пра мінулае і сучаснае галоўнай спартыўнай арэны Бразіліі

18 августа 2016

Стадыён "Маракана" або "Марыа Філью". Менавіта тут запальвалі агонь, які адзначыў пачатак 31-х Алімпійскіх гульняў. І менавіта тут пройдзе ўрачыстая цырымонія закрыцця Алімпіяды. Першы па змяшчальнасці стадыён у Бразіліі ў мінулым быў самым найбуйнейшым у свеце - яму больш за паўстагоддзя. Не так даўно "Маракана" перажыў рэканструкцыю.

Мікалай Стула - пра мінулае і сучаснае галоўнай спартыўнай арэны Бразіліі.

Тыя, хто скардзіцца на пільны надгляд пры ўваходзе на беларускія стадыёны, не стаялі ў чэргах каля "Мараканы". Гэтыя людзі прыйшлі за гадзіну да паўфінальнага матча алімпійскага турніру на галоўную арэну Гульняў. Візуальна чарада з балельшчыкаў расцягнулася метраў на 300. Калі пачаўся матч, трыбуны былі напаўпустыя, балельшчыкі прыходзілі на працягу ўсяго першага тайма.

"Маракана" вядомы ўсяму свету як самы змяшчальны стадыён на планеце, праўда, гэты тытул быў страчаны пасля рэканструкцыі.

Афіцыйны падлік гледачоў на стадыёне да рэканструкцыі ніхто вёў. За варотамі былі стаячыя месцы, білеты прадавалі па адным рэале. Такім чынам сюды мог трапіць любы. І менавіта беднякі стваралі неперадавальную атмасферу.

Ад агароджы стадыёна "Маракана" да найбліжэйшай фавелы ўсяго 750 метраў. Беднякі сваімі вачамі бачаць, як учарашнія жыхары трушчоб ператвараюцца ў сусветных зорак, гуляюць на лепшым стадыёне краіны за наймацнейшую зборную ў свеце. Большай матывацыі для напаўпісьменных дзяцей цяжка і прыдумаць.

Гэтага хлопчыка завуць Лукас ды Трындадэ. Усім, хто глядзеў цырымонію адкрыцця Гульняў, ён запомніўся маляўнічым танцам. Гэтыя рухі Лукас адточвае ў найбліжэйшай да стадыёна фавеле. Яго шлях на галоўную арэну Бразіліі ўнікальны - праз самбу, а не праз футбол.

Пасля рэканструкцыі стадыён змяшчае 78 тысяч гледачоў, удвая менш чым раней. Паводле аповедаў будаўнікоў, трыбуны знаходзіліся ў аварыйным стане. Балельшчыкі не саромеліся мачыцца прама на трыбунах. У мачы ўтрымліваецца аміяк, таму ад карозіі пацярпелі стальныя бэлькі. Антоніа дос Сантас пацвярджае, што арэна дзесяць гадоў таму знаходзілася ў жудасным стане. Гэты дзядуля працуе на легендарным стадыёне 53 гады. Бачыў усялякае.

Валанцёр праводзіць экскурсію па стадыёне. Яна, вядома, не памятае стадыён да рэканструкцыі, таму захапляецца кожным кутком арэны.

Пачатак Алімпіядзе паклаў маляўнічы карнавал. Жыццярадасныя бразільцы на гэтых Гульнях не здзіўляюць россыпам заваяваных медалёў. Узнагарод у іх менш, чым у любой іншай гаспадыні Гульняў. Затое атмасфера ў Рыа неперадавальная. У ноч з нядзелі на панядзелак сталіца зноў запаліць на цырымоніі закрыцця.