Беларуска Вольга Гаварцова, 138-мы нумар рэйтынгу WTA, выйшла ў другі круг кваліфікацыі аднаго з чатырох турніраў Вялікага шлема - "Ралан Гарос". У першым раўндзе наша суайчынніца ў двух сэтах атрымала перамогу над прадстаўніцай Карэі Хан На-Лэ - 6:3, 6:3. Наступнай саперніцай Вольгі стане 205-ты радок сусветнага рэйтынгу - харватка Яна Фет.













