Гэты тыдзень - найважнейшы за тры апошнія гады для нашай хакейнай зборнай

5 февраля 2013
Учора беларусы на Мінск-Арэне ў таварыскім матчы разграмілі французаў, 4:0.

Пераможны настрой нашым хлопцам найбліжэйшыя дні будзе дарэчы, лічыць наш карэспандэнт Павел Капуцкі. Французы на паездку ў Сочы таксама прэтэндуюць. За пуцёўку яны будуць змагацца ў Рызе. У сусветным рэйтынгу Францыя ўсяго на адзін радок ніжэй за нас - 14-е месца. Гэта значыць, што ўчора на Мінск-Арэне быў пераможаны годны сапернік.
(Андрэй Скабелка, галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі)
Упершыню на Алімпіядзе беларусы згулялі ў 1998. І адразу дайшлі да чвэрцьфіналу. Праз чатыры гады ў Солт-Лейк-Сіці было сенсацыйнае чацвёртае месца. Тады зборная пад кіраўніцтвам Уладзіміра Крыкунова выбіла фаварытаў турніру - шведаў. А вось у 2006 у Турыне беларусы не гулялі. Тады кваліфікацыя скончылася для нас трагедыяй. Вялі 4:2 - і за некалькі хвілін да канца тройчы прапусцілі ад латышоў і засталіся ні з чым. Тры гады таму ў Ванкуверы беларусы спыніліся на стадыі 1/8 фіналу турніру. (Аляксандр Кітараў, нападаючы зборнай Беларусі па хакеі)
Патрапіць на Гульні ў Сочы без папярэдняга адбору беларусам перашкодзіў невысокі рэйтынг. У нас 13-я пазіцыя. У датчан 12-я. Гэтыя дзве зборныя і лічацца фаварытамі кваліфікацыі.
(Аляксей Угараў, нападаючы зборнай Беларусі па хакеі)
Мінімум шэсць з паловай напружаных гадзін чакаюць аматараў хакея на гэтым тыдні. Менавіта столькі часу зойме прагляд трох матчаў. Усе паядынкі нашай каманды на алімпійскай кваліфікацыі Беларусь 2 пакажа ў прамым эфіры. Іншыя варыянты нават не разглядаліся. Занадта ўжо важныя гульні чакаюць беларусаў.
Такім чынам, чацвер, 17:55, Беларусь - Славенія. Пятніца, 18:55, Беларусь - Украіна. І, нарэшце, нядзеля, 19:55, Данія - Беларусь.
(Аляксандр Казюкевіч, намеснік дырэктара галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі)
Да стартавага паядынку беларусаў на алімпійскай кваліфікацыі застаецца менш за двое сутак.