Новы трэнер ФК "Іслач" - Арцём Радзькоў

4 января 2021

Футбольны клуб "Іслач" аб’яіў імя новага галоўнага трэнера. На месца Жукоўскага прыйшоў 35-гадовы Арцём Радзькоў, які з восені мінулага года працаваў у структуры БАТЭ і ў трэнерскім штабе моладзевай зборнай Беларусі. Нагадаем, Радзькоў за сваю прафесійную кар'еру гульца згуляў у пяці клубах, сяміразовы чэмпіён Беларусі, у 2007 годзе быў прызнаны лепшым абаронцам Вышэйшай лігі. У 2016 з-за сур'ёзнай траўмы яму прыйшлося завяршыць гульнявую кар'еру. 35-гадовы настаўнік ужо правёў першую трэніроўку з "ваўкамі", паведамляе прэс-служба "Іслачы".