Новы тэнісны сезон стартаваў турнірам серыі Прэм'ер у Брысбене

30 декабря 2013

Новы тэнісны сезон стартаваў турнірам серыі Прэм'ер у Брысбене з прызавым фондам мільён долараў. У жаночым адзінкавым разрадзе прадстаўлена палова ўдзельніц з топ-10, у тым ліку і другая ракетка свету Вікторыя Азаранка. Беларуска пачне барацьбу з другога круга, а яе саперніца - гэта будзе альбо тэнісістка з Казахстана Галіна Васкабоева, альбо аўстралійка Кейсі Дэлакруа, вызначыцца літаральна праз некалькі гадзін. Тэлеканал Беларусь 5 транслюе матчы турніру ў прамым эфіры. Са сваёй галоўнай саперніцай амерыканкай Серэнай Уільямс Вікторыя Азаранка зможа сустрэцца толькі ў фінале. Пры ўмове, што абедзве тэнісісткі дойдуць да рашаючага матча. Карацей, турнір абяцае быць цікавым, тым больш што не так шмат часу засталося да Australian Open, дзе Азаранка другі раз у кар'еры трэба будзе абараняць свой тытул.