Новы стадыён ФК “Мінск” адкрыты на вуліцы Маякоўскага

7 мая 2015

Новы стадыён футбольнага клуба “Мінск” сёння адкрыты на вуліцы Маякоўскага. У апошнія гады гараджане праводзілі матчы на стадыёне “Тарпеда”, але цяпер памяняюць хатні стадыён. Стадыён “Мінска” па сертыфікацыі атрымаў магчымасць прымаць матчы еўрапейскіх кубкаў, але толькі папярэдніх стадый. Акрамя таго, арэна на вуліцы Маякоўскага стане хатняй не толькі для мужчынскай каманды, але і для жаночай. На сінтэтычным газоне высокай якасці будуць займацца і юнацкія групы клуба, а гэта каля 400 чалавек. Сімвалічна, што стадыён футбольнага клуба “Мінск” быў адкрыты напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Бліжэйшы матч, згодна з умовамі тэлебачання, футбольны клуб “Мінск” будзе праводзіць на стадыёне “Трактар” супраць мінскага “Дынама”. 11 мая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".