Новым галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі стаў Андрэй Сідарэнка

19 июля 2018

Такое рашэнне было прынята членамі выканкама федэрацыі. З расійскім спецыялістам будзе заключаны гадавы кантракт з магчымасцю яго падаўжэння. Сідарэнка раней працаваў з клубам ВХЛ "Дызель" і добра знаёмы беларускім балельшчыкам. Настаўнік ужо ўзначальваў нацыянальную і моладзевую зборныя Беларусі, а таксама каманду Польшчы. Прызначэнне трэнера самі хакеісты назвалі своечасовым. У спецыяліста будзе больш часу падрыхтаваць каманду да чэмпіянату свету ў першым дывізіёне.

Пасля правальнага выступлення на чэмпіянаце свету ў Даніі нашай зборнай у наступным годзе трэба будзе пазмагацца за вяртанне ў эліту сусветнага хакея. Вясной наступнага года ў Астане зборная выступіць у першым дывізіёне планетарнага форуму. Сапернікамі беларусаў у групе А стануць зборныя Венгрыі, Паўднёвай Карэі, Літвы і Славеніі. Пропуск у эліту атрымаюць толькі дзве наймацнейшыя каманды групы.