Новым галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі стаў Андрэй Сідарэнка

19 июля 2018

Такое рашэнне было прынята членамі выканкама Федэрацыі хакея. З расійскім спецыялістам будзе заключаны гадавы кантракт з магчымасцю яго прадаўжэння. Сідарэнка раней працаваў з клубам ВХЛ "Дызель" і добра знаёмы беларускім балельшчыкам. Акрамя таго, трэнер ужо працаваў з нашай нацыянальнай і моладзевымі зборнымі. Беларускія хакеісты, нагадаем, у наступным годзе будуць змагацца за вяртанне ў эліту сусветнага хакея.