Новыя тэхналогіі крадуць прыгажосць спорту

22 октября 2019
У паядынку 8-га тура чэмпіянату Італіі па футболе "Брэшыя" дома згуляла ўнічыю з "Фіярэнцінай", 0:0. У першым тайме гаспадары забілі прыгожы гол. Але галоўны суддзя матча ўзяцце варот адмяніў дзякуючы VAR, угледзеўшы на паўторы вельмі спрэчную гульню рукой у аднаго з гульцоў "Брэшыі". Самае дзіўнае, што гол не аспрэчвала нават "Фіярэнціна", але арбітр аказаўся фармалістам.