Новыя медалі беларусаў на Еўрапейскіх гульнях у Баку

19 июня 2015

Сёння ў Баку на першых Еўрапейскіх гульнях беларусы дадалі два медалі ў скарбонку зборнай. Сваё майстэрства ў мастацкай гімнастыцы пацвердзіла Меліціна Станюта. У шматбор'і беларуска выйграла бронзу, саступіўшы расіянкам Яне Кудраўцавай і Маргарыце Мамун. Кацярына Галкіна шостая. Ну а першы медаль сёння, нагадаем, узялі дзяўчаты ў акрабатыцы - Кацярына Барысевіч, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч сталі трэцімі.

Прама зараз за золата і алімпійскую пуцёўку ў Бразілію змагаецца Уладзімір Самсонаў. У фінальным паядынку наш тытулаваны тэнісіст супрацьстаіць немцу Дзмітрыю Аўчарову. Нагадаем, у паўфінале беларус перайграў кітайца Коу Лея, які выступае за Украіну, 4:1. Такім чынам, без уліку медаля Самсонава ў нас 21 узнагарода. Калі Самсонаў заваюе золата, то ў агульнакамандным заліку беларусы перамесцяцца на трэцяе месца.