Навіны з Палаца тэніса. Павел Платонаў і Надзея Багданава - у чвэрцьфінале

23 июня 2019

Выдатныя навіны прыходзяць з Палаца тэніса! Павел Платонаў і Надзея Багданава - у чвэрцьфінале турніру па настольным тэнісе ў змяшаным разрадзе, сустрэчы праходзяць у рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў. У гэтыя хвіліны за выхад у трэці круг змагаецца Вікторыя Паўловіч. А ўвечар будзем хварэць за Уладзіміра Самсонава.