Навіна пра Марадону і беларускі футбол стала самай папулярнай у інтэрнэт-пошукавіках

17 мая 2018

Пікавы час прыпаў на момант публікацыі інфармацыі пра падпісанне дамовы брэсцкага клуба з аргенцінскім спартсменам, а гэта раніца ўчорашняга дня. Паралельна з запытам "Марадона" інтэрнэт-карыстальнікі выказалі цікавасць і да Беларусі ў цэлым, і да беларускага клуба. Папулярным было словазлучэнне "Марадона + "Дынама-Брэст" паўсюдна. Самая высокая цікавасць да тэмы зафіксавана ў Расіі, Літве, Латвіі, Украіне і Лацінскай Амерыцы.