Корабаў і Задзяленаў, браты Касціцыны і Брыкуны, Чарнавок і Астапчук. Гэта толькі нешматлікія з тых хакеістаў, якіх вырасціла наваполацкая школа. Затым мясцовая кузня кадраў знікла з радараў. Прычына - зацягнутая мадэрнізацыя лядовай арэны. Спробы абнаўлення комплексу прадпрымаліся яшчэ ў 2008 годзе. Аднак з-за недахопу сродкаў праца застапарылася. Праблему пад кантроль узяў кіраўнік дзяржавы. У 2018-м Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжвалася завяршэнне рэканструкцыі палаца і ўзвядзенне дадатковай трэніровачнай пляцоўкі. Як пачынае Наваполацк трэці сезон запар на новым лёдзе, ведае Крысціна Камыш (відэа).
Наваполацкая школа хакея пачынае трэці сезон на новым лёдзе
10 сентября 2021













