Новае футбольнае поле прэзентавалі будучым алімпійцам

8 октября 2019

Новае футбольнае поле прэзентавалі выхаванцам Магілёўскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву. Яно адпавядае ўсім патрабаванням па правядзенні вучэбнага і трэніровачнага працэсаў. І дапоўніла сучасную базу спартыўна-аздараўленчага цэнтра  "Рудзея", дзе штогод праходзяць зборы нацыянальныя каманды краіны. У дадатак вучылішчу ўручылі мячы.

Першымі выпрабавалі поле знакамітыя спартсмены, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта і каманда вобласці.