Нове-Места прымае 9-ы этап Кубка свету

13 марта 2021

Промахі на агнявых межах не дазволілі беларускім біятланістам заняць высокія месцы ў гонцы праследавання, якая прайшла ў рамках этапа Кубка свету па біятлоне ў Нове-Места. Лепшым з нашых стаў Максім Варабей. З 4 штрафнымі кругамі ён фінішаваў толькі 46-м. Столькі ж незакрытых мішэняў у Сяргея Бачарнікава - ён заняў 49-е месца. Антон Смольскі 55-ы - 8 промахаў у пасіве. Не было роўных ізноў французу Фіён-Мае. Кантэн на 8 секунд апярэдзіў Іаханеса Бё. Эмільен Жаклен на трэцім месцы. Заўтра ў 12:25 стартуе змяшаная эстафета, адзіночная - у 15:45. Прамыя трансляцыі на "Беларусь 5".