Нарвежскі абаронца Эміль Ёнасен завяршыў сваю кар'еру ў БАТЭ

30 сентября 2019

Легіянераў у Барысаве становіцца менш. Нарвежскі абаронца Эміль Ёнасен завяршыў сваю нядоўгую кар'еру ў БАТЭ, скасаваўшы кантракт па пагадненні бакоў. Толькі ў сакавіку гэтага года вараг папоўніў рады чэмпіёнаў Беларусі, аднак правёў у складзе каманды ўсяго 7 матчаў.