НАК спрабуе пераадолець утрыманскія настроі

7 сентября 2016

Спартсменам, магчыма, паменшаць памер стыпендый за вынікі, паказаныя на спаборніцтвах у алімпійскім цыкле. З такой прапановай да прэзідэнта НАК плануюць звярнуцца кіраўнікі спартыўнай галіны. Як адзначаецца, гэта спроба пераадолець утрыманскія настроі, што зараз пануюць, у тым ліку і ў атлетаў самога высокага ўзроўню. Такую заяву падчас сумеснага пасяджэння НАК і Мінспорту зрабіў Максім Рыжанкоў. Памеры заахвочвання будуць перагледжаныя і ў некаторых неалімпійскіх дысцыплінах.

Гаварылі сёння наконт зацікаўленасці некаторых спартсменаў у камерцыйных стартах змест падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў. Як вынікк - адсутнасць піку формы ў Бразіліі. Недахоп дазволеных аднаўленчых сродкаў, малая колькасць беларускіх функцыянераў у міжнародных спартыўных арганізацыях - усё гэта праблемы, якія былі агучаныя і патрабуюць вырашэння перад Алімпіяды ў Токіа. У цэлым жа выступленне зборнай Беларусі на Гульнях у Рыа было названа годным. Нагадаем, у Бразіліі нашы спартсмены выйгралі 9 узнагарод, у тым ліку 1 залаты, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя медалі.