Ноч Алімпійскага музея ў НАК плануюць зрабіць традыцыйнай

19 мая 2018

Упершыню ў гісторыі ў гэткі позні час свае дзверы для наведвальнікаў адчыніў Алімпійскі музей. Каля 100 чалавек падзялілі на 4 экскурсіі. Яны змаглі ўбачыць алімпійскі вянок чэмпіёнкі Гульняў Юліі Несцярэнкі, форму Дар'і Домрачавай, касцюм Любови Чаркашынай, у якім яна выйграла бронзу Алімпійскіх гульняў і нават медаль Алімпіяды ў Лондане. Сярод начных наведвальнікаў апынуліся і самі знакамітыя спартсмены. Яны не толькі з задавальненнем распавядалі аб сваёй спартыўнай кар'еры, але і адказвалі на пытанні.

Дарэчы, у спецыяльнай інтэрактыўнай зоне наведвальнікі таксама змаглі адчуць сябе сапраўднымі атлетамі або стрэлкамі. Ноч Алімпійскага музея ў НАК плануюць зрабіць традыцыйнай. Стаць удзельнікам экскурсіі можна ў любы час, дастаткова запоўніць заяўку на сайце www.noc.by.