Мікалай Лукашэнка стаў лепшым бамбардзірам турніру "Алімпійскія надзеі"

1 апреля 2018

Вырашылася інтрыга хакейнага турніру "Алімпійскія надзеі". Чатыры каманды гульцоў 2003-2004 гадоў нараджэння згулялі паміж сабою па крузе. Сёння ў першым паядынку гульнявога дня "Алімп" з Брэсцкай вобласці адолеў прадстаўнікоў Магілёўскага раёна "Міраж" 6:3 і стаў сярэбраным прызёрам спаборніцтваў.

Пераможца "Алімпійскай надзеі" - мінская каманда "Грыфоны" - узяла рэванш за студзеньскае паражэнне падчас "Залатой шайбы" і абгуляла сталічную зборную "Мядзведзі" 7:2. Лепшым бамбардзірам турніру стаў нападаючы Мікалай Лукашэнка. У трох матчах на яго рахунку сем шайбаў і пяць перадач.

Такім чынам, выніковая тройка прызёраў: "Грыфоны", "Алімп" і "Мядзведзь". Адзначым, гэта турнір - аматарскі, але ў лепшых хлопцаў ёсць шанц прабіцца ў прафесійны хакей.