Мікіта Клімовіч заваяваў бронзу на ЧС па грэка-рымскай барацьбе ў Бухарэсце

15 ноября 2018

Мікіта Клімовіч прыносіць другі медаль зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе, які прымае Бухарэст. У вагавой катэгорыі да 82 кілаграмаў у сустрэчы за бронзу беларус не пакінуў шанцаў расіяніну Газі Халілаву 10:0. Раней на моладзевым сусветным форуме ў Румыніі таксама бронзавы медаль заваяваў Антон Курс.