Нічыя ў гасцях з "Нантам" не дазволіла БГК выйсці ў чвэрцьфінал гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

2 апреля 2018

Напярэдадні каманды згулялі ўнічыю, 28:28, а брэсцкі матч каманд завяршыўся ўпэўненай перамогай французаў, 32:24. У нядзелю ж большую частку сустрэчы ў ліку лідзіравалі беларусы. Максімальная перавага дасягала 4 мячоў. Самы дзейсны ў нашай камандзе - Вячаслаў Шумак - 7 галоў, 5 закінуў Дзмітрый Нікуленкаў, адзін з якіх увайшоў у пяцёрку лепшых мячоў матчаў у адказ 1/8 фіналу.