Нічыёй завяршаецца дэрбі брэсцкага "Дынама" з аднаклубнікамі з Мінска

14 июня 2018

Чацвёртая нічыя 1:1 запар. Мірам завяршаецца дэрбі брэсцкага "Дынама" з аднаклубнікамі з Мінска. У канцоўцы першага тайма на дакладны ўдар Паўла Няхайчыка адказаў Уладзімір Хвашчынскі.

Лідар чэмпіянату ў першым матчы пад кіраўніцтвам Аляксея Багі громіць 3:0 "Гомель". І зараз адрыў барысаўчан ад мінскага "Дынама" складае 4 ачкі.

23 балы і трэцяе месца ў "Віцебска", следам ідзе "Шахцёр" - 21 ачко, "гарнякі" атрымалі 5-ю перамогу запар.