Ні дня без медалёў

31 января 2016
З такім дэвізам на хатніх этапах Кубка Еўропы выступаюць беларускія фрыстайлісты. Дзмітрый Мазуркевіч, Павел Дзік і Ганна Рослік выйгралі бронзу ў камандных спаборніцтвах. Сярэбраным прызёрам у індывідуальным заліку стаў Эдуард Бродзік, Мазуркевіч заваяваў бронзу. Наступным стартам для маладых фрыстайлістаў стане этап Кубка свету, які пройдзе ў Раўбічах 20 лютага.