Нёман выйшаў у наступны раўнд Кантынентальнага кубка

24 ноября 2014

Чэмпіён Беларусі па хакеі Нёман выйшаў у наступны раўнд Кантынентальнага кубка. У заключным матчы групавога этапу гродзенцы абгулялі французскі Анжэр, 4:3. У турнірнай табліцы Нёман заняў другое месца. У суперфінале сапернікамі беларусаў будуць Анжэр, казахстанскі Іртыш і нямецкі Брэмерхвафен.