"Нёман" пастараецца аднавіць парытэт у паўфінальнай серыі з "Шахцёрам"

26 марта 2019

Дзеючы чэмпіён Беларусі па хакеі - гродзенскі "Нёман" сёння пастараецца аднавіць парытэт у паўфінальнай серыі з "Шахцёрам". Пасля трох сустрэч  "гарнякі" наперадзе - 2:1. Прамая трансляцыя  ў 19:20 на "Беларусь 5". Дарэчы, напярэдадні вызначыўся першы фіналіст першынства. "Юнацтва" не пакінула шанцаў  "Дынама-Маладзечна" - 4:0.