"Нёман" атрымлівае перамогу ў стартавым матчы паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі

13 марта 2017

"Нёман" атрымлівае ўпэўненую перамогу ў стартавым матчы паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі. На сваім лёдзе гарадзенцы абгулялі "Гомель" 5:2. Дублем вызначыўся Павел Баярчук, асістэнцкі хет-трык у Андрэя Коршунава. Сёння каманды згуляюць другі матч супрацьстаяння да чатырох перамог. Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5". Пачатак у 19:20.