Адзін з фаварытаў чэмпіянату Беларусі па хакеі - "Нёман" - перарывае серыю з двух паражэнняў запар. Гродзенцы на выездзе ў сваім 12-м матчы рэгуляркі абгульваюць "Магілёў" - 4:2. Для калектыву Сяргея Пушкова гэта толькі 4-я перамога ў асноўны час, яшчэ адна вікторыя была здабытая ў авертайме, таксама адзін матч у дадатковы час прайграны і ў пасіве 6 асечак. З 15 ачкамі гродзенцы займаюць нязвыклае для сябе 6 месца. У лідарах салігорскі "Шахцёр" і "Гомель" - па 24 балы.
"Нёман" абгульвае "Магілёў"
13 октября 2020













