"Нёман" - "Металург" у 17:50 на "Беларусь 5"

24 октября 2019
Лідар чэмпіянату Беларусі па хакеі  - "Нёман" -  у Гродне прымае жлобінскі "Металург". Апанент ідзе на запаветным шостым радку, менавіта столькі клубаў будуць весці барацьбу ў другім этапе Экстралігі. Каманда Сяргея Пушкова пакуль у матчах са "сталяварамі" не адчувала праблем. Абедзве сустрэчы ў новым розыгрышы завяршаліся ўпэўненымі перамогамі гродзенцаў - 4:0. Прамая трансляцыя новага супрацьстаяння на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 17:50.