"Нёман" і "Гомель" правядуць вырашальны матч. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"
13 марта 2021
Зыход сваёй чвэрцьфінальнай серыі напярэдадні мог вырашыць "Нёман". У 6-м матчы з "Гомелем" гродзенцы тройчы выходзілі наперад, але сапернікі нязменна адыгрываліся, а ў трэцім перыядзе Булат Хаматаў прынёс гасцям перамогу - 4:3. Серыя вяртаецца ў Гомель, дзе заўтра пройдзе вырашальны матч. Пачатак у 16:50, прамая трансляцыя на "Беларусь 5".













