"Нёман" і "Белшына" адкрыюць 4-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

10 апреля 2020
Беларускія футбалісты працягваюць радаваць аматараў спорту сваёй гульнёй.  Ужо сёння стартуе чацвёрты тур чэмпіянату краіны. У матчы адкрыцця ў Гродне - мясцовы "Нёман" прыме "Белшыну". Пачатак сустрэчы ў 19:00. Прамая трансляцыя вас будзе чакаць на тэлеканале "Беларусь 5". Адзначым, "Нёман" пакуль на 8-м месцы, каманда з Бабруйска замыкае турнірную табліцу.