"Нёман Гродна" - "Юнацтва-Мінск". Такая афіша фіналу чэмпіянату краіны па хакеі

24 марта 2018

Напярэдадні гродзенскі клуб у шостым матчы паўфінальнага супрацьстаяння на выездзе абгуляў "Дынама-Маладзечна" - 2:1. 4:2 у серыі.

Фінальная серыя запланаваная на 28, 29 сакавіка. 1, 2 і пры неабходнасці - 4, 6, 8 красавіка. Барацьба пойдзе да чатырох перамог адной з каманд. Супрацьстаянне стартуе на пляцоўцы "Нёмана".