"Нёман" - "Дынама-Маладзечна". Бітва лідараў Экстралігі ў Гродне

18 октября 2019

Лідар рэгулярнага сезона Экстралігі - гродзенскі "Нёман" - сёння прымае другую каманду - "Дынама-Маладзечна". У новым розыгрышы клубы сустракаюцца ўжо  трэці раз. І ў Маладзечне, і ў Гродне пакуль былі мацнейшымі  гаспадары пляцовак. Клуб Сяргея Пушкова атрымаў чатыры вікторыі запар, столькі ж матчаў гродзенцы перамагаюць у родных сценах. Ці здолеюць дынамаўцы гэтую статыстыку перапыніць, даведаеммся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 18:50.